11-16.11.2009
Канцэрты
лютневай музыкі
Польскі
Інстытут у Мінску і Музычнае таварыства "Ліра" запрашаюць
на канцэрты вядомага польскага лютніста Антонія Пільха ў Мінску. Акрамя
таго канцэрты і творчыя сустрэчы адбудуцца з 11 па 16 лістапада 2009
года ў Баранавічах і Віцебску. Беларускім аматарам лютні будуць прадстаўлены
творы з лютневых табулатур XV-XVI стагоддзяў, аўтарскія творы музыкантаў,
якія складалі музыку на абшарах Вялікага Княства Літоўскага.
12.11.2009 Мінск Творчая сустрэча і канцэрт ў 4 студыі Беларускага
радыё (вул. Чырвоная, 4). Пачатак а 19 гадзіне. Уваход па папярэднім
запісе. Тэл. (029) 765 72 84
13.11.2009 Мінск Канцэрт ў Мінскім касцёле св. Сымона і св.
Алены (Чырвоны касцёл, пл. Незалежнасці). Пачатак а 19 гадзіне. Уваход
свабодны. СКАЧАЦЬ
ПАДРАБЯЗНЫ ПРЭС-РЭЛІЗ (*.DOC)
05.01.2009
Дададзены фотаздымкі
з фестывалю "Калядныя вечары на Залатой Горцы"
03.01.2009
Калядныя вечары на Залатой Горцы. Чарговы калядны
канцэрт адбудзецца 5 студзеня 2009 года, у панядзелак, а 20 гадзіне.
ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ
"FAMA BONA"
УЗОРНЫ ХОР САЮЗА МУЗЫЧНЫХ ДЗЕЯЧАЎ БЕЛАРУСІ "МЕНКА"
ХОР ДМШ № 17 г. Мінска
Таццяна МАТАФОНАВА
/сапрана/
Наталля ЛЕТАВА /сапрана/
Сяргей СТАСЕВІЧ /віяланчэль/
Дзмітрый БАРСУКОЎ /флейта/
Святлена НЕМАГАЙ /арган/
Віктар КІСЦЕНЬ /арган/
Кіраўнік канцэрта:
Кірыла НАСАЕЎ
У ПРАГРАМЕ: А.Дзюран
- MESSA BREVIS, Л.Дэліб - GLORIA, Ф.Анэрыё, К.Глюк, З.Фібіх, Л.Леа,
беларускія калядкі
УВАХОД СВАБОДНЫ
25.12.2008
Калядныя вечары на Залатой Горцы. З
25.12.2008 па 05.01.2009 ў Залатагорскім касцёле адбудуцца традыцыйныя
калядныя канцэрты, на якія мы Вас шчыра запрашаем. Дадаткова
5 студзеня выступяць хоры і ансамбль пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева,
пра што будзе аб'яўлена дадаткова. Да сустрэчы на канцэртах!
27
снежня, субота, 20:00
АНСАМБЛЬ БЛОК-ФЛЕЙТЫСТАЎ "BREVIS", мастацкі кіраўнік Павел
СУРАГІН
28
снежня, нядзеля, 20:00
МАЛАДЗЁЖНЫ ХОР пад кіраўніцтвам Галіны КАЗІМІРОЎСКАЙ
Ансамбль цымбалістаў РАЗЫНКІ
Галіна САКОЛЬНІК /сапрана/
29
снежня, панядзелак, 20:00
КАНЦЭРТ АРГАННАЙ МУЗЫКІ
студэнты
класа Уладзіміра НЕЎДАХА
УВАХОД НА
ЎСЕ КАНЦЭРТЫ СВАБОДНЫ
18.10.2008
Запрашаем
на ТРЫ кастрычніцкія канцэрты музычнай восені на Залатой Горцы":
21
кастрычніка (аўторак), 20:00
Канцэрт арганнай музыкі
Аляксандр ІСАКАЎ (Літва)
Уваход свабодны
Aляксандр Ісакаў
нарадзіўся ў 1972 годзе ў Беларусі. У 1989 годзе скончыў Мінскі ліцэй
мастацтваў імя Ахрэмчыка, у 1994 годзе - Рыжскую кансерваторыю: клас
арганаў Яўгеніі Лісіцынай і клас кампазіцыі ў Леанарда Зарынына. У
1994-1995 гг. стажыраваўся як арганіст і кампазітар у Каралеўскай
арганнай акадэміі г.Харлема (Галандыя), у 1995-96 гг. у Музычнай акадэміі
г.Лейпцыга (Германія).
Сярод твораў: 2 сімфоніі, струнныя квартэты, канцэрты: для аргана
з аркестрам, для фартэпіяна з аркестрам, для балалайкі і аргана, для
флейты і камернага аркестра, царкоўная музыка і музыка да кінафільмаў.
Правеў звыш 400 сольных арганных канцэртаў: у Расіі, Польшчы, Германіі,
Галандыі, Бельгіі, Францыі, Ісландыі, Англіі, Іспаніі і Італіі. Меў
гонар іграць на службах Папы Рымскага ў Літве і Вацікане. Лаўрэат
міжнародных конкурсаў арганістаў: у Белградзе (Югаславія, 1992 г.),
Рызе (Латвія, 1993 г.), Хельсінкі (Фінляндыя, 1994 г), Дрэздэне (Германія,
1994 г.)
У цяперашні час Аляксандр Ісакаў - арганіст сабора св.Яна ў Вільнюскім
ўніверсітэце.
Праграма выступлення:
- Луі Нікаля Клерамбо (1676-1749) - Дзве часткі з арганнай сюіты II
тона
- Дзітрых Букстэхудэ (1637-1707) - Прелюдыя і фуга соль мінор
- Антоніа Вівальдзі (1678-1741) - Канцэрт ля мінор
- Іаган Себасцьян Бах (1685-1750) - Тры харальныя прэлюдыі
- Сезар Франк (1822-1890) - Прэлюдыя, фуга і варыацыі сі мінор
- Марсэль Дзюпрэ (1886-1971) - Прэлюдыя і фуга соль мінор
- Іаган Себасцьян Бах - Таката і фуга рэ мінор
25
кастрычніка (субота), 20:00
Канцэрт старадаўняй беларускай музыкі
Беларускі клуб лютністаў
Гурт "Lituus" (Баранавічы)
Уваход свабодны
25 кастрычніка
адбудзецца чарговы канцэрт Беларускага клуба лютністаў, які будзе
прысвечаны лютне эпохі Рэнесансу. У выкананні Іллі Кубліцкага
прагучаць беларускія табулатуры 16 ст. і фрагменты Полацкага сшытака,
а ў выкананні гурта Lituus - еўрапейскія труверскія мелодыі
Сярэднявечча.
Праграма выступлення
гурта "Літуус"
1. Полацкая легенда (№120)
2. Песня Адама (трубадурская мелодыя. XII ст.)
3. Мелодыя. Дж.Ньюмарк. XVI ст.
4. Кароль Чароўнага Валадарства (англійская мелодыя XV ст.)
5. Рыцар і Ледзі (англійская мелодыя XV ст.)
6. Тарантэла. Італьянскі танец. XVII ст.
7. Птица на колючем кустарнике (кельцкая мелодыя XIII ст.)
8. Бранль Пустэльнікаў. Туано Арбо (оrchesographie XVI ст.)
9. Труверская мелодыя XIII ст.
10. Пад ліпамі (песня мінезінгера Вальтэра фон дэр Фогельвэльдэ (1170-1230)
11. Сальтарэла (італьянскі танец XIV ст.)
12. Schiarazula Marazula (Джордзжыё Майнэрыё)
30
кастрычніка (чацвер), 20:00
Канцэрт арганісткі Вольгі Падгайскай (асістэнт-стажор па класе аргана
дац.У.Неўдаха, БДАМ), уваход
свабодны
У праграме:
Thierry
Escaich, (* 1965)
Два версэта з пасхальнай секвенцыі "Victimae paschali laudes"
- Nr.4 "Tod und Leben kampften unbegreiflichen Zweikampf. Des
Lebens Furst, der starb, herrscht nun und lebt auf ewig." (Жыццё
і смерць вядуць непасягальны бой. Валадар жыцця, які памёр, валадарыць
і жыве цяпер і назаўсёды)
Olivier Messiaen,
(1908-1972) з арганнага цыкла "Les corps glorieux" (Уваскрослыя
целы):
Nr. 5 "Force et agilite des corps glorieux" (Моц і жывасць
уваскрослых целаў)
Nr. 6 "Joie et clarte des corps glorieux" (Радасць і яснасць
уваскрослых целаў)
Вольга Падгайская
- Канцерт для арганаў з аркестрам
Выканауцы: В.Падгайская
(арганы)
Зборны сімфанічны аркестр, дырыжор Уладзімір Неўдах
07.06.2008
На
сайце праведзена капітальная праверка зместу файлаў на вірусы. У
выніку праверкі выдалены некалькі траянскіх праграм. Калі Ваш антывірус
раптам знойдзе на нашым сайце якія-небудзь падазроныя аб'екты - калі
ласка, адразу паведамляйце пра гэта на наш электронны адрас lyra@tut.by

25.05.2008
Выйшаў
з друку кампакт-дыск "Арганы Беларусі. Полацкі Сафійскі сабор".
Кампакт-дыск з запісам аргана Полацкага Сафійскага сабора – першы
з серыі дыскаў “Арганы Беларусі”. Гэты праект мае на мэце задакументаваць
гучанне гістарычных і новазбудаваных арганаў з усіх куткоў Беларусі,
прыцягнуць увагу да праблемы іх зберажэння і рэканструкцыі, адрадзіць
забытыя помнікі беларускай арганнай музыкі падрабязней...
23.05.2008
З'явілася
скарочаная версія сайта на англійскай мове. Зайсці на яе можна з асноўнай
старонкі (mtlyra.org)
17.03.2008
ЗАПРАШАЕМ
НА КАНЦЭРТЫ ДЗЕВЯТАГА ФЕСТЫВАЛЮ ДУХОЎНАЙ МУЗЫКІ
"ЗАЛАТАГОРСКАЯ ЛІРА". Усе
канцэрты адбудуцца ў Мінскім касцёле Найсв. Тройцы (св. Роха) на Залатой
Горцы (пр.Незалежнасці, 44А). Уваход свабодны.
27 сакавіка,
чацвер, 20:00
"Евангелле Італьянскага барока"
(у межах Міжнароднага маладзёжнага праекта да 330-годдзя Антоніа Вівальдзі)
Маладзёжны хор "Anima Una",
мастацкі кіраўнік Вольга Янум
Камерны инструментальны ансамбль
Салісты:
Дырыжор: Нікола Сімоні (Італія)
У праграме: А.Вівальдзі, А.Лоцці, А.Скарлаці, Дж.Палестрына, К.Мантэвердзі,
Дж.Габрыэлі
Трансляцыя на канале "Культура" Беларускага радыё 04.04.2008
у 21:30
Падрабязней: vivaldifest.com
29 сакавіка,
субота, 20:00
Канцэрт харавой музыкі
Хор "Канцона"
п/к Наталлі Курловіч
У праграме: А.Кастальскі, Р.Твардоўскі, Р.Рэй, С.Трубачоў, Г.Кароткіна,
спірычулы
Вучэбны хор БДПУ
імя М.Танка п/к Тамары Прошак
У праграме: Ф.Шуберт, І.Брамс, А.Шнітке
Маладзёжны хор
п/к Галіны Казіміроўскай
1 красавіка,
аўторак, вечар
Творчая сустрэча і майстар-клас з арганістам
Рональдам Эбрэхтам (ЗША)
Папярэдні запіс па тэл.: (029) 765 72 84
10 красавіка,
чацвер, 20:00
Канцэрт гітарнай музыкі
Павел Бельскі і яго вучні
12
красавіка, субота, 20:00
Дуэт з Акадэміі музыкі г.Базэль (Швейцарыя)
Чысакі Кіта (віяланчэль) (Японія)
Юлія Садыкава (арган) (Беларусь)
У праграме: А.Вівальдзі, Б.Марчэла, І.С.Бах, Г.Кароткіна
2
мая, пятніца, 20:00
Маладзёжны хор "Арфей" (Славенія)
22.12.2007
УВАГА!!! У СУВЯЗІ
З ХВАРОБАЙ ПЯТРА ТАБАКЕРНІКА АДМЕНЕНЫ
ЯГО КАНЦЭРТ 28 СНЕЖНЯ і ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА 29 СНЕЖНЯ!!!
14.12.2007
Запрашаем на канцэрты
фестывалю "Калядныя вечары на Залатой Горцы", якія адбудуцца
25-30.12.2007 у Мінскім касцёле Найсв. Тройцы (св. Роха):
25.12.2007
АЎТ 10:00 Хор
"Залатая Горка" п/к Святланы Шэйпы
25.12.2007 АЎТ 20:00 Ансамбль блок-флейтыстаў
"Brevis" і хор "Фэст"
26.12.2007 СЕР 20:00 Маладзёжны камерны хор
"Anima una" п/к Вольгі Янум
27.12.2007 ЧАЦ 20:00 Ансамбль "Fama Bona"
п/к Кірылы Насаева
29.12.2007 СБ 20:00 Арганіст Аляксандр
Ісакаў (Вільнюс)
30.12.2007 НДЗ 20:00 Канцэрт вакальнай музыкі:
Таццяна Цыбульская (сапрана), Тамара Тамашэвіч (мэца-сапрана),
Віктар Кісцень (арган)
Падрабязная афіша
03.12.2007
Адбыўся майстар-клас
Яна Томаша Адамуса па інтэрпрэтацыі музыкі эпохі барока. Падрабязна
абмяркоўваліся артыкуляцыя і асаблівасці пальцоўкі. У фотагалерэі
можна убачыць выбраныя фотаздымкі
майстар-класу.
22.11.2007
Запрашаем 1-га
снежня 2007 года а 20-й гадзіне на Канцэрт музыкі для трубы і аргана
музыкантаў з Вроцлава: Ігар Цэцоха (труба),
Ян Томаш Адамус (арган). Уваход свабодны. Падрабязней...
20.11.2007 Канцэрт
арганнай музыкі ў выкананні Эльжбеты Кароляк (Познань).
27.06.2007 Выйшаў
з друку кампакт-дыск с лепшымі запісамі фестывалю "Залатагорская
ліра-2007". Шукайце ў крамах ці пішыце на lyra@tut.by
28.04.2007
Выйшаў з друку кампакт-дыск "Калядныя
вечары на Залатой Горцы".
На ім прадстаўлены выбраныя запісы канцэртаў Шостага фестывалю “Калядныя
вечары на Залатой Горцы”, што прайшоў у Мінскім касцёле Найсвяцейшай
Тройцы (святога Роха) з 25 снежня 2006 года па 9 студзеня 2007 года.
У раздзеле Аўдыёзапісы
можна азнаёміцца з трэк-лістом дыска, паглядзець яго афармленне, а
таксама паслухаць фрагменты усіх трэкаў. Па пытаннях набыцця дыска
пішыце на lyra@tut.by
22.04.2007 У фотагалерэі размешчаны фотаздымкі Восьмага фестывалю духоўнай музыкі "Залатагорская ліра" (глядзець)
08.04.2007
Адкрыўся Восьмы фестываль духоўнай музыкі "Залатагорская ліра".
Глядзіце праграму
фестывалю.
05.03.2007
Сайт перамясціўся на адрас www.mtlyra.org.
Гэта стала магчымы дзякуючы дапамозе "Беларускага моладзевага
руху Амерыкі", які дапамагае з хостынгам беларускамоўным Інтэрнет-праектам.
Наведаць старонку "Беларускага Моладзевага руху Амерыкі"
можна па адрасе www.belmov.org
Па-ранейшаму працуе падпіска. Калі вы жадаеце атрымліваць аператыўную інфармацыю аб усіх абнаўленнях сайта, дашліце свой e-mail на адрас lyra@tut.by 
Архіў навін