Музычнае таварыства "Ліра"
АЎДЫЁЗАПІСЫ

Арганы Беларусі. Полацкі Сафійскі сабор.

Кампакт-дыск з запісам аргана Полацкага Сафійскага сабора – першы з серыі дыскаў “Арганы Беларусі”. Гэты праект мае на мэце задакументаваць гучанне гістарычных і новазбудаваных арганаў з усіх куткоў Беларусі, прыцягнуць увагу да праблемы іх зберажэння і рэканструкцыі, адрадзіць забытыя помнікі беларускай арганнай музыкі. Усе запісы ажыццяўляюцца з максімальным захаваннем акустыкі памяшканняў і асаблівасцей гучання інструментаў.
Арган Канцэртнай залы Сафійскага сабора збудаваны ў 1985 годзе чэшскай фірмай Рыгер Клос (Rieger Kloss, op. 3550). Інструмент мае 3 мануалы з механічнай трактурай і педаль, 47 рэгістраў з электрамагнітнай трактурай, каля 3900 труб.
Дзякуючы спалучэнню выдатнай акустыкі сабора і унікальнага інструмента, арганная зала Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка па праву лічыцца лепшай у Беларусі.
Першы канцэрт на аргане Полацкага Сафійскага сабора быў дадзены 2 мая 1985 года народным артыстам Расіі Алегам Янчанкам, першай пастаяннай арганісткай стала Вівіяна Сафраніцкая.
З 1988 года салісткай Канцэртнай залы з'яўляецца Ксенія Пагарэлая – выпускніца Маскоўскай кансерваторыі, якая стажыравалася ў вядомых прафесараў у Гамбургу і Амстэрдаме. Выступала з канцэртамі ў Расіі, Германіі, Даніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Польшчы і Францыі. Ксенія Пагарэлая – лаўрэат Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа” (Магілёў, 1993), ініцыятар правядзення першага ў Беларусі штогадовага Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі “Званы Сафіі” (з 1996). Выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі арган і фартэпіяна.

Трэк-ліст:

І.С.Бах (1685-1750) – Таката і фуга рэ мінор, BWV 565
1. Таката 03:03
hi quality (3,15 Mb) / low quality (403 Kb)
2. Фуга 06:29

3. І.С.Бах – Харальная прэлюдыя
“O Mensch, bewein dein Sьnde gross”, BWV 662 03:50

hi quality
(2,89 Mb) / low quality (370 Kb)

І.С.Бах – Прэлюдыя і фуга до мінор, BWV 546
4. Прэлюдыя 06:20
5. Фуга 05:18

6. Дж.Качыні (1550-1618) “Ave Maria” 04:40

Ш.М.Відор (1844-1937) Сімфонія № 5 ор. 42/1 фа мінор
7. Adagio 04:32
8. Таката 05:11

Г.Кароткіна (1966*) Арганны цыкл “Фрэскі”
9. ч.1 Сыход у адхлань 04:58
hi quality (3,20 Mb) / low quality (410 Kb)
10. ч.2 Малітва 04:28
11. ч.3 Перамяненне 03:56

Л.Бёльман (1862-1897) “Гатычная сюіта” ор.25
12. ч.1 Інтрадукцыя-харал 02:58
13. ч.2 Гатычны менуэт 02:58
14. ч.3 Малітва 04:30
15. ч.4 Таката 03:20

Агульная працягласць гучання: 66:42

Выканаўца: Ксенія Пагарэлая (арган)
Аўтар праекта Віктар Кісцень
Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску