Музычнае таварыства "Ліра"


ПРАГРАМА
Восьмага фестывалю духоўнай музыкі
"ЗАЛАТАГОРСКАЯ ЛІРА"

Фотаздымкі фестывалю ТУТ

ПАНЯДЗЕЛАК, 09.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ.ТРОЙЦЫ (СВ.РОХА)
ПР.НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 44А

КАНЦЭРТ ЛЮТНЕВАЙ МУЗЫКІ
Антоній ПІЛЬХ
(Польшча)

Выпускнік Каралеўскага каледжа музыкі ў Лондане (1982), прафесар Кракаўскай акадэміі музыкі, кіраўнік таварыства лютністаў “Lutnia Staropolska”, аўтар і вядучы гістарычнага праекта "Bractwo Lutni z Dworu na Wysokiej".
У праграме: лютневыя табулатуры XV-XVI стагоддзяў

АЎТОРАК, 10.04.2007
ЦЭНТР ПАЗАШКОЛЬНАЙ РАБОТЫ «МАЯК»
ЗАВУЛАК ПАЛЯВЫ, 3

17:00 Майстар-клас для лютністаў
(уваход па папярэднім запісе па тэл.
(029) 5736746 Арына Вележ)

18:30 Творчая сустрэча з Антоніем Пільхам
(для усіх цікаўных людзей)

АЎТОРАК, 10.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ.ТРОЙЦЫ (СВ.РОХА)
ПР.НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 44А

КАНЦЭРТ ХАРАВОЙ МУЗЫКІ

Маладзёжны хор “СВЕТАЧ”
(мастацкія кіраўнікі Андрэй і Святлана Кунцэвічы)

Хор “АКАДЭМІЯ”
Нацыянальнай акадэміі навук РБ
(мастацкі кіраўнік Тамара Слабодчыкава)


Хор “Акадэмія” Нацыянальнай акадэміі навук РБ заснаваны ў 1980 годзе пераважна з супрацоўнікаў інстытута кібернетыкі НАН РБ. У наш час да калектыву далучыліся і многія аматары харавога спеву.
За гады існавання хор неаднаразова выступаў з канцэртамі па гарадах Беларусі, а таксама ў Эстоніі, Латвіі, Літве, Малдавіі, Украіне, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Італіі, Велікабрытаніі, Нідэрландах.
Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў. Мае запісы на кампакт-дысках.
У праграме: М.Куліковіч-Шчаглоў, П.Чайкоўскі, Г.Фарэ, Э.Эльгар, Б.Брытэн.

Маладзёжны хор “Светач” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Партызанскага раёна г.Мінска арганізаваны ў 2001 годзе на базе СШ № 133. Удзельнікі калектыву – старшакласнікі школ Партызанскага раёна, студэнты Мінскіх каледжаў, тэхнікумаў і ВНУ. Хор “Светач” – дыпламант III ступені фестывалю-конкурсу духоўнай музыкі “Срэбраныя званы” (Даўгаўпілс, Латвія, 2005), дыпламант І ступені Першага гарадскога фестывалю сучаснай хрысціянскай музыкі “Благовест” (Мінск, 2006). Калектыў рэгулярна выступае з канцэртамі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі (Расія, Латвія, Германія, Польшча).
У праграме: грыгарыянскія харалы, творы А.Бандарэнкі, Ф.Анэрыё, П.Часнакова, А.Фляркоўскага, Ю.Фаліка і інш.



СЕРАДА, 11.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ. ТРОЙЦЫ (СВ. РОХА)
ПР.НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 44А

Ансамбль рускіх народных інструментаў
КУПЕЛЬ
Мінскага Дома Міласэрнасці
(мастацкі кіраўнік Юлія Жураўлёва)


Ансамбль рускіх народных інструментаў “Купель” Мінскага Дома Міласэрнасці заснаваны ў сакавіку 2003 года па ініцыятыве выпускніцы БДАМ Юліі Жураўлёвай. Творчае пачынанне маладых музыкантаў атрымала падтрымку з боку кіраўніка Мінскага Дома Міласэрнасці пратаіерэя Фёдара Повнага, які дапамог калектыву з набыццём прафесійных струнных інструментаў, вырабленых у 2004 годзе маскоўскімі майстрамі па спецыяльнай замове. У складзе калектыву – лаўрэаты і дыпламанты разнастайных конкурсаў і фестываляў – усяго 14 чалавек. “Купель” – пастаянны удзельнік дабрачынных акцый Беларускай Праваслаўнай Царквы, Дома Міласэрнасці, культурных мерапрыемстваў у беларускай сталіцы. Калектыў – лаўрэат Міжнароднага музычнага фестывалю ў г.Быдгашч (Польшча, 2004), уладальнік Гран-пры Першага гарадскога фестывалю сучаснай хрысціянскай музыкі “Благовест” (Мінск, 2006). Удзельнік праграм Беларускага радыё, тэлеканала “Лад”, ажыццявіў запіс дэбютнага кампакт-дыска.

У праграме: творы М.Глінкі, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, А.Пятрова, Л.Панк’елі


ЧАЦВЕР, 12.04.2007 16:00
БЕЛАРУСКІ САЮЗ КАМПАЗІТАРАЎ
ПЛ.СВАБОДЫ, 5

Творчая сустрэча з прафесарам Варшаўскай акадэміі музыкі
Марыетай Крузэль-Сасноўскай,
прысвечаная творчасці польскага кампазітара
МарыянаСавы (1937-2005),
а таксама праблемам папулярызацыі
сучаснай акадэмічнай музыкі


ЧАЦВЕР, 12.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ.ТРОЙЦЫ (СВ.РОХА)
ПР.НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 44А

КАНЦЭРТ АРГАННАЙ МУЗЫКІ
клас дацэнта БДАМ
Уладзіміра НЕЎДАХА

Васіль ГАЛАВАН
Дж.Фрэскабальдзі - Toccata decima (Das Erste Buch der Toccaten, 1637)
Ж.-Ф.Дандрые - Pieces en D: Offertoire. Duo en Cors de Chasse sur la Trompete. Trio avec la Pedale. Duo sur la Trompete.
І.Брамс - Praeludium und Fuge g-moll

Вольга ПАДГАЙСКАЯ
І.С.Бах -Трыо-саната VI, BWV 530. Vivace. Lente. Allegro
І.С.Бах - Фантазія і фуга соль мінор, BWV 542
Г.Кароткіна - “Францыск” з сюіты “Францыск Скарына”

Вольга Падгайская - выпускніца БДАМ па класе кампазіцыі праф. В.Кузняцова, асістэнт-стажор у класе аргана У.Неўдаха, лаўрэат Міжнароднага фестывалю арганістаў (Санкт-Пецярбург, 2004).

СвятленаНЕМАГАЙ
Н.Брунс - Прэлюдыя і фуга мімінор
І.С.Бах - Таката і фуга рэмінор “Дарыйская”
І.С.Бах -Харал “Schmucke dich, o liebe Seele”
Г.Хоуэлс - “Пеан” (“Пераможная песня”)

Святлена Немагай – з 1995 г. арганістка касцёла Найсв. Тройцы (св. Роха) у Мінску. У 1998 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці “Музычная беларусістыка”, а ў 2007 г. – па класе аргана ў дацэнта У.Неўдаха. У 1998-1999 гг. стажыравалася ў Акадэміі музыкі імя І.Я.Падэрэўскага ў Познані (клас аргана Э.Кароляк). Выступала з сольнымі канцэртамі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Бельгіі. Кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар шматлікіх артыкулаў па музычнай культуры арыстакратыі Беларусі і творчасці М.К.Агінскага.


ПЯТНІЦА, 13.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ.ТРОЙЦЫ (СВ.РОХА)
ПР.НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 44А

Марыета Крузэль-Сасноўска
(арган)

Іяланта Сасноўска
(вакал, скрыпка)

У праграме: табулатуры XVIIст.,
творы Я.Маклакевіча, К.Ліпіньскага,
Г.Бацэвіч, Ф.Рачкоўскага, М.Савы

Марыета Крузэль-Сасноўска – выпускніца Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф.Шапэна па класе праф. Ф.Рачкоўскага (арган) і праф. А.Дабравольскага (музыказнаўства). Павышала сваё выканальніцкае майстэрства на майстар-класах у Бельгіі, Швейцарыі і Германіі. Выступала з канцэртамі па ўсёй Польшчы, а таксама за яе межамі (Аўстрыя, Германія, Швецыя, Беларусь і Швейцарыя). Разам з Польскім радыё ажыццявіла запіс гучання многіх старадаўніх польскіх арганаў. Першая выканаўца шэрагу арганных твораў сучасных польскіх кампазітараў. Прыняла удзел у запісе і выданні серыі кампакт-дыскаў арганнай музыкі Марыяна Савы, з’яўляецца прэзідэнтам музычнага таварыства яго імя. Марыета Крузэль-Сасноўска - прафесар музычнага вучылішча імя К.Шыманоўскага, таксама выкладае арган у Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф.Шапэна і Універсітэце імя кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве.

Іяланта Сасноўска - выпускніца Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф.Шапэна (2002) і Ілінойскага Універсітэта (2005). У якасці саліруючай скрыпачкі давала канцэрты ў Варшаўскай філармоніі, а таксама за межамі Польшчы (Беларусь, Германія, Данія, Францыя, Італія, Швецыя, Швейцарыя, ЗША, Мексіка, Японія). Уладальніца Першай прэміі на конкурсе скрыпачоў імя Поля Роланда (ЗША, 2004). Зараз вучыцца ў аспірантуры Венскай кансерваторыі па класе скрыпкі ў праф. Вернера Хінка (канцэртмайстар Венскага Філарманічнага аркестра), а таксама барочнай скрыпкі ў праф. Утэ Энгель.

Падтрымка канцэрта - Інстытут Польскі ў Мінску

ПАНЯДЗЕЛАК, 16.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ.ТРОЙЦЫ (СВ.РОХА)
ПР.НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 44А

Грамадскі прагляд дакументальнага фільма
“Старадаўнія інструменты Беларусі”
а таксама творчая сустрэча з рэжысёрам фільма
Зміцерам Сасноўскім

Фільм у папулярнай форме распавядае пра гісторыю пяці беларускіх інструментаў: дуды, лютні, ліры, гусляў, сурмы. У сюжэце: інтэрв’ю з музыкамі і даследчыкамі; праца майстроў; канцэрты; мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча.

Каардынатар праграм фестывалю -
Віктар Кісцень +375 29 7657284