Музычнае таварыства "Ліра"
КАМПАКТ-ДЫСКІ

КАЛЯДНЫЯ ВЕЧАРЫ НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ

На канцэртах фестывалю “Калядныя вечары на Залатой Горцы” 25.12.2006-09.01.2007
Аўтар і каардынатар праекту Віктар Кісцень
© 2007 Музычнае таварыства “Ліра”, www.mtlyra.org

Афармленне 1
Афармленне 2
Афармленне 3

На дыску прадстаўлены выбраныя запісы канцэртаў Шостага фестывалю “Калядныя вечары на Залатой Горцы”, што прайшоў у Мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) з 25 снежня 2006 года па 9 студзеня 2007 года.

Набываючы гэты дыск, вы дапамагаеце Музычнаму таварыству “Ліра” ў арганізацыі канцэртаў, фестываляў і іншых культурных праектаў, скіраваных на адраджэнне беларускай музыкі, вяртанню яе ў сучасную гукавую прастору.

Трэк-ліст:

“Мэса ў гонар найрадаснага Нараджэння Хрыстова” (паводле рэканструкцыі Тамары Ліхач са Слонімскага Дамініканскага сшытка XVIII стагоддзя)
1.
Kyrie 03:53
2.
Gloria 05:45
3.
Domine fili 01:42
4.
Quoniam tu solus sanctus 01:35
5.
Pastores 02:19
Ансамбль “Fama Bona”, маст. кір. Кірыла Насаеў, Віктар Кісцень (арган)

6. Невядомы аўтар XVII ст. -
Танец I 02:08
7. Невядомы аўтар XVII ст. -
Танец II 01:36
8. Бах-Марчэла - “
Adagio” 04:32
9.
Конскі бранль 02:58
Ансамбль старадаўняй музыкі “Brevis”, маст. кір. Павел Сурагін

10. Роберт Паперт - “
Veni creator spiritus” 03:37
11. “
Ціха ўсюды” (беларуская калядка) 02:33
12. “
Як жаданы Хрыстус” (беларуская калядка) 02:12
Жаночы камерны хор “Элегія”, маст. кір. Алена Ісайкіна

Аляксандр Літвіноўскі - “На Божае нараджэнне” (3 часткі з кантаты)
13. “
Анёл сказаў пастушкам” 03:15
14. “
Зямля і неба” 02:30
15. “
У начную ціш” 02:52
Сола: Галіна Лагіноўскіх (сапрана), Вікторыя Куцько (арган)

16. “
Скиния златая” (беларуская калядка) 01:16
17. “
Нова радость стала” (беларуская калядка) 01:33
18. “
У Бэтлеем за пастушкамі” (беларуская калядка) 01:18
Народны камерны хор “Покліч”, маст. кір. Нона Пекун

19. Франсуа Куперэн -
Offertorium з “Парафіяльнай месы” 07:51
Святлена Немагай (арган)

20. Іаган Себасцьян Бах -
Сіцыліяна 02:02
21. Жорж Бізэ - Менуэт з сюіты “
Арлезіянка” 03:18
Сяргей Махаў (флейта), Віктар Кісцень (арган)

22. Джэрэмія Кларк -
Сюіта Рэ мажор 04:52
Яўген Ляттэ (труба piccolo), Віктар Кісцень (арган)

23. Дзітрых Букстэхудэ - “
In dulce jubile” 02:35
24. Персі Флетчар - “
Фантаны Рыв'еры” 04:30
25. Персі Флетчар - “
Фестывальная таката” 06:01
Ксенія Пагарэлая (арган)

Агульная працягласць гучання: 79 хвілін


Інфармацыя пра удзельнікаў:

Ансамбль “Fama Bona”, мастацкі кіраўнік Кірыла Насаеў. У склад калектыву ўваходзяць навучэнцы ММВ імя Глінкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Кіруе ансамблем вядомы дзеяч беларускага музычнага адраджэння, кіраўнік легендарнага мужчынскага хору “Унія” Кірыла Насаеў.

Ансамбль старадаўняй музыкі “Brevis”, мастацкі кіраўнік Павел Сурагін. Калектыў cтвораны ў 1998 годзе. Лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў, у тым ліку “Славянскага базару ў Віцебску - 2002”, камерных ансамбляў імя М.Агінскага, фестывалю старадаўняй музыкі і культуры ў Мальбарку (Польшча 2004, 2005) і іншых. З гастролямі пабываў у Расіі, Польшчы, Літве, ААЭ, Паўднёвай Карэі. Усе удзельнікі калектыву - вучні СШ №13 г.Мінска.

Жаночы камерны хор “Элегія” Інстытута правазнаўства, мастацкі кіраўнік Алена Ісайкіна. Заснаваны ў 1997 годзе на музычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка ў Мінску. Уладальнік Гран-пры Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа” (1999), Гран-пры міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Lapskie Te Deum” (Польшча, 2003), дыплома I ступені VIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў у Мінску, лаўрэат фестывалю харавой музыкі ў Івана-Франкоўску (Украіна, 2000), V Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў Гродзенскай епархіі, удзельнічаў у XV юбілейным фестывалі духоўнай музыкі “Gaude Mater” ў Чэньстахове (Польшча, 2005). З 2004 года жаночы камерны хор “Элегія” развіваецца пры Інстытуце правазнаўства пад кіраўніцтвам Алены Ісайкінай.

Народны камерны хор “Покліч” Дома культуры ЗАТ “Пінскдрэў”, мастацкі кіраўнік Нона Пекун. Калектыў - уладальнік дыплома I ступені VII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў, лаўрэат Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа”.

Святлена Немагай з 1995 г. - арганістка касцёла Найсв. Тройцы (св. Роха) у Мінску. У 1998 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці “Музычная беларусістыка”, а ў 2007 г. - па класе аргана ў дацэнта У.Неўдаха. У 1998-1999 гг. стажыравалася ў Акадэміі музыкі імя І.Я.Падэрэўскага ў Познані (клас аргана Э.Кароляк). Выступала з сольнымі канцэртамі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Бельгіі. Кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар шматлікіх артыкулаў па музычнай культуры арыстакратыі Беларусі і творчасці М.К.Агінскага.

Віктар Кісцень - каардынатар праектаў Музычнага таварыства “Ліра”, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе кампазіцыі праф. В.Кузняцова і дац. Г.Гарэлавай (2000), з 1998 года - арганіст касцёла Найсв. Тройцы (св. Роха), аўтар шэрага праграм на Беларускім радыё, каардынуе абмен канцэртнымі запісамі з Еўрапейскім вяшчальным саюзам.

Сяргей Махаў - выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе флейты Л.Ласоцкай (1996), саліст ансамбля “Класік-авангард”, удзельнік трыо “Вытокі”, рэдактар выданняў ТА “Беларуская капэла”.

Яўген Ляттэ - выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе трубы праф. М.Волкава (2003), саліст аркестра НАВТ оперы і балета РБ, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Ксенія Пагарэлая - салістка Канцэртнай залы Полацкага Сафійскага сабора, выкладчыца кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (арган і фартэпіяна). Лаўрэат Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа” (Магілёў, 1993). Ініцыятар правядзення першага ў Беларусі штогадовага Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі “Званы Сафіі” (з 1996). З канцэртамі выступала ў Расіі, Германіі, Даніі, Швейцарыі, Аўстрыі, Польшчы і Францыі.