Музычнае таварыства "Ліра"
ХОР "ЗАЛАТАЯ  ГОРКА"

- Хор касцёла Найсв. Тройцы (св. Роха) "ЗАЛАТАЯ ГОРКА"
мастацкі кіраўнік Святлана ШЭЙПА

Калектыў створаны ў 1991 годзе з парафіяльнай моладзі касцёла на Залатой Горцы. Хор стаў лаўрэатам I Міжнароднага фестывалю хрысціянскай духоўнай музыкі "Магутны Божа", з канцэртамі пабываў у Польшчы і Аўстрыі, рэгулярна выступае у Беларусі і кожную нядзелю удзельнічае ў набажэнствах у Мінскім касцёле Найсв. Тройцы (св.Роха). З прыходам ў 1998 годзе новага мастацкага кіраўніка Святланы Шэйпы, рэпертуар калектыва, багаты на старадаўнюю беларускую духоўную музыку, папоўніўся унікальнымі творамі беларускіх кампазітараў 19-га стагоддзя – Э.Гірдо, С.Манюшкі, І.Глінскага і інш. У 2001 годзе хор запісаў свой першы кампакт-дыск "Святая ноч".