Музычнае таварыства "Ліра"
АРГАНІСТЫ

Святлена НЕМАГАЙ з 1995 г. - арганістка касцёла Найсв. Тройцы (св. Роха) у Мінску. У 1998 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці “Музычная беларусістыка”, а ў 2007 г. - па класе аргана ў дацэнта У.Неўдаха. У 1998-1999 гг. стажыравалася ў Акадэміі музыкі імя І.Я.Падэрэўскага ў Познані (клас аргана Э.Кароляк). Выступала з сольнымі канцэртамі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Бельгіі. Кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар шматлікіх артыкулаў па музычнай культуры арыстакратыі Беларусі і творчасці М.К.Агінскага.

Віктар КІСЦЕНЬ - каардынатар праектаў Музычнага таварыства “Ліра”, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе кампазіцыі праф. В.Кузняцова і дац. Г.Гарэлавай (2000), з 1998 года - арганіст касцёла Найсв. Тройцы (св. Роха), аўтар шэрага праграм на Беларускім радыё, каардынуе абмен канцэртнымі запісамі з Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.

Святлана ШЭЙПА - аспірантка Беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі. Кіраўнік парафіяльнага хору "Залатая Горка".

Аліна студэнтка БДАМ.

Ірына АРЛОЎСКАЯ (сястра Кацярына) - выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, зараз павышае майстэрства арганнай ігры ў класе дацэнта БДАМ Уладзіміра Неўдаха. Кіруе Дзіцячым парафіяльным хорам.

Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ ...пасля поспеху дэбютнага дыска з беларускімі калыханкамі прадстаўляе Музычнае таварыства "Ліра" ў г. Бары (Італія) :)