Музычнае таварыства "Ліра"
КАНЦЭРТНАЯ АФІША

КАЛІ ВЫ ТАКСАМА ЖАДАЕЦЕ ЎЗЯЦЬ УДЗЕЛ У НАШЫХ КАНЦЭРТАХ, ПІШЫЦЕ НА НАШ ЭЛЕКТРОННЫ АДРАС: LYRA@TUT.BY


ВОСЬМЫ ФЕСТЫВАЛЬ
КАЛЯДНЫЯ ВЕЧАРЫ
НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ

25.-30.12.2007 Мінскі касцёл Найсв. Тройцы (св.Роха)
(пр.Незалежнасці, 44А)

25.12.2007 (аўторак)

10:00 Хор "Залатая Горка" п/к Святланы Шэйпы
Калядны дзіцячы спектакль

20:00 Ансамбль "Brevis" п/к Паўла Сурагіна
Узорны хор "Фэст" СШ №201 г.Мінска п/к Элы Старажук

Ансамбль "Brevis" - cтвораны ў 1998 годзе, але нягледзячы на даволі малады ўзрост ужо стаў лаўрэатам многіх міжнародных конкурсаў, у тым ліку "Славянскі базар у Віцебску - 2002", "Звіняць цымбалы і гармонік" у Паставах, фестываль старадаўняй музыкі і культуры ў польскім горадзе Мальбарку і іншых. Усе удзельнікі калектыву - вучні СШ №13, якіх сабраў у адзін ансамбль апантаны музыкант Павел Сурагін.

26.12.2007 (серада)

20:00 Маладзёжны камерны хор "Anima una" п/к Вольгі Янум
(прэзентацыя калектыву)
У праграме: Дж.Габрыэлі, Г.Свірыдаў, Б.Лядкоўскі, І.Лямін,
А.Атрашкевіч. В.Вараб'ёва, А.Калоўскі

27.12.2007 (чацвер)

20:00 Ансамбль "Fama Bona" п/к Кірылы Насаева
(з удзелам харавога ансамбля музычнай школы № 17 г. Мінска)
У праграме: прэм'ернае выкананне Высокай месы са Слонімскага сшытку (рэканструкцыя паводле невядомага аўтара 2-й паловы 18 стагоддзя), творы В.-А.Моцарты, З.Фібіха, беларускія калядкі

Народная харавая капэла БНТУ п/к Алены Ісайкінай
(хармайстры Уладзімір Ісайкін і Дзмітрый Шэпелеў)
У праграме: творы А.Кісялёва, М.Іпалітава-Іванава, А.Лоцці, беларускія калядкі, негрыцянскія спірычэлы

28.12.2007 (пятніца)

Канцэрт Пятра Табакерніка
!!! АДМЕНЕНЫ !!!
ў сувязі з хваробай артыста

29.12.2007 (субота)

Творчая сустрэча з Пятром Табакернікам
!!! АДМЕНЕНА !!!
ў сувязі з хваробай артыста

 

20:00 Канцэрт арганнай музыкі

Аляксандр ІСАКАЎ
(Вільнюс)

30.12.2007 (нядзеля)

20:00 Канцэрт вакальнай музыкі

Таццяна ЦЫБУЛЬСКАЯ (сапрана)
Грубер - Ціхая ноч
Дж.Бананчыні - Per la gloria
С.Франк - Panis angelicus
І.С.Бах - Bist du bei mir
С.Манюшка - Inclina aurem tuam
Гендэль - Amen, Alleluja
Моцарт - Laudate Dominum
Бах - Mein glaubiges Herze

Тамара ТАМАШЭВІЧ (мэца-сапрана)
У праграме: І.С.Бах, Дж.Каччыні, В.-А.Моцарт, Ф.Шуберт, Н.Габуніа

Віктар КІСЦЕНЬ (арган)


ПАПЯРЭДНІЯ КАНЦЭРТЫ


01.12.2007 НЯДЗЕЛЯ, 20:00

Канцэрт музыкі для трубы і аргана
Ігар ЦЭЦОХА (труба)
Ян Томаш АДАМУС (арган)

Ігар Цэцоха (www.cecocho.art.pl) выпускнік Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі ў класе праф. М.Волкава. З 1979 па 1990 быў салістам аркестра НАВТ оперы і балета. З 1986 па 1990 выкладаў у БДАМ. Лаўрэат некалькіх міжнародных конкурсаў трубачоў (у т.л. у Даўгаўпілсе ў 1983 годзе). З 1992 па 2006 быў салістам Сімфанічнага аркестра імя В.Лютаслаўскага Вроцлаўскай філармоніі. У 1990 Ігар Цэцоха арганізаваў клас трубы ў Вроцлаўскай Акадэміі музыкі, а ў 2006 і ў Акадэміі музыкі г. Лодзь. У якасці саліста-трубача выступае ў Польшчы і за яе межамі, прычым іграе не толькі на сучасных, але і на старадаўніх інструментах. Ігар Цэцоха выступае з лепшымі польскімі сімфанічнымі і камернымі аркестрамі, сярод якіх "Sinfonia Varsovia" і "Concerto Polacco", таксама з такімі знакамітымі музыкантамі, як Jerzy Maksymiuk, Robert Satanowski, Reinhard Seehafer (Германія), Larry Livingston (ЗША), Martin Hardy (Вялікабрытанія), Nikolai Dyadiura (Украіна), Marek Pijarowski, Jerzy Salwarowski і іншымі, выступаў у ансамблі з Emma Kirkby, Crispian Steele-Perkins, Paul Esswood, Gillian Keith, Daniel Stabrawa і Andrzej Chorosinski. Ігар Цэцоха шмат запісваецца на радыё, тэлебачанні і для кампакт-дыскаў, з'яўляецца першым выканаўцам шэрагу твораў сучасных аўтараў, праводзіць майстар-класы для трубачоў. Сярод яго студэнтаў некалькі лаўрэатаў міжнародных конкурсаў. Падчас канцэртных выступленняў Ігар Цэцоха выкарыстоўвае трубы вытворчасці SELMER PARIS.

Ян Томаш Адамус вучыўся ў праф. Ёахіма Грубіха ў Кракаўскай Акадэміі музыкі, а таксама ў Ханса ван Неувкупа ў Амстэрдамскай кансерваторыі імя Свелінка. Зараз выкладае ў Вроцлаўскай Акадэміі музыкі. Лаўрэат міжнароднага конкурсу арганістаў у Арнштаце. Выступае ў Польшчы і за яе межамі з сольнымі арганнымі канцэртамі і разам з іншымі музыкантамі. Яна Томаша Адамуса рэгулярна запрашаюць разнастайныя калектывы і фестывалі для падрыхтоўкі выкананняў вакальна-інструментальных твораў розных эпох.

У ПРАГРАМЕ:
JOHANN SEBASTIAN BACH - PRAELUDIUM & FUGA A-MOLL
JOHANN SEBASTIAN BACH - "NUN KOMM' DER HEIDEN HEILAND" [TR+ORG]
JOHANN SEBASTIAN BACH - PRELUDIUM D-MOLL [TR+ORG]
JAN PODBIELSKI - PRAELUDIUM
GIOVANNI VIVIANI - SONATA C-DUR [ANDANTE - ALLEGRO - PRESTO - ALLEGRO - ADAGIO]
JOHANN CASPR KERLL - PASSACAGLIA D-MOLL
GEORG FRIEDRICH HAENDEL - SUITA G-DUR [OUVERTURE - GIGUE - ARIE - BOURREE - MARCH]
CESAR FRANCK - CHORAL A-MOLL
LUBOS FISER - DIALOG

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску


 

20.11.2007 АЎТОРАК, 20:00

Канцэрт арганнай музыкі
Эльжбета КАРОЛЯК (арган)
прафесар Акадэміі музыкі г. Познань


 

ВОСЬМЫ ФЕСТЫВАЛЬ ДУХОЎНАЙ МУЗЫКІ

ЗАЛАТАГОРСКАЯ ЛІРА '2007

праграма фестывалю тут

фотаздымкі фестывалю тут

* * *

СУМЕСНЫ ПРАЕКТ АРЫНЫ ВЯЧОРКІ
І МУЗЫЧНАГА ТАВАРЫСТВА "ЛІРА"

СТАРАДАЎНЯЯ МУЗЫКА БЕЛАРУСІ

13.07.2003 НЯДЗЕЛЯ, 16:00

АНСАМБЛЬ СТАРАДАЎНЯЙ МУЗЫКІ
BREVIS
МАСТ.КІР. ПАВЕЛ СУРАГІН
У ПРАГРАМЕ: ВОЙЦЭХ ДЛУГАРАЙ, ПОЛАЦКІ СШЫТАК І ІНШ.

 

22.06.2003 НЯДЗЕЛЯ, 16:00

more photoesКАПЭЛЯ АЛЕСЯ ЛАСЯ

4 ЖАНРЫ ТРАДЫЦЫЙНАЙМУЗЫКІ:
1. ЛІРНІЦКАЯ ТРАДЫЦЫЯ (ВЫКАНАННЕ АЎТЭНТЫЧНЫХ ПЕСНЯЎ, ШТО ЗВЫЧАЙНА СПЯВАЛІСЯ ПАД ЛІРУ), КАНТЫ 16-ГА СТАГОДДЗЯ "ПАСТУШКОВЕ, ПАСТУШКОВЕ", "ЮР'Я І ЦМОК" ІІНШ.
2. СМЫКОВАЯ МУЗЫКА (МАЗУРКІ, ВАЛЬСЫ, ПОЛЬКІ 19-20СТ.)
3. ДУДОВАЯ МУЗЫКА (ДУДАРНІЦКАЕ ВЫКАНАЛЬНІЦТВА РАЗАМ СА СКРЫПКАЙ ІЦЫМБАЛАМІ)
4. КАНТАВАЯ МУЗЫКА (ТРАДЫЦЫЯ). СПЯВАЮЦЬ КАНТЫ СВЕЦКАЙ ТРАДЫЦЫІ 16-17 СТ., РАЗАМ З БАСАМ, 2 СКРЫПКАМІ, ФЛЕЙТАЙ

УСЕ ТВОРЫ СУПРАВАЮЦЦА ПАПУЛЯРНА-ЛЕКЦЫЙНЫМ КАМЕНТАРАМ АЛЕСЯЛАСЯ

 

15.06.2003 НЯДЗЕЛЯ, 16:00

АНСАМБЛЬ СТАРАДАЎНЯЙ МУЗЫКІ "LITUUS"
Г. БАРАНАВІЧЫ, БЫЛЫКАНТРАДАНС
ПА СТАРОНКАХ ПОЛАЦКАГАСШЫТКА
ВІЛЕНСКАЯ ТАБУЛАТУРА

ЛАЎРЭАТ НАЦЫЯНАЛЬНАГА КОНКУРСАВАКАЛІСТАЎ
ТАМАРА РЭМЕЗ (САПРАНА)

АРГАНІСТ КАСЦЁЛА СВ. РОХА ВІКТАР КІСЦЕНЬ (АРГАН)
ПСАЛЬМЫ СІМЕОНА ПОЛАЦКАГА І СТАРАДАЎНІЯ КАНТЫ


16.02.2003 НЯДЗЕЛЯ, 13:00

Канцэрт арганнаймузыкі
Петэр ХЭРЭН
(Германія)

more photoes1967-га года нараджэння, выпускнік Акадэміі Музыкі г.Любэк (Германія), дзе вывучаў царкоўную музыку, кампазіцыю і электроннуюмузыку.
Уладальнік Першай прэміі у кампазітарскім конкурсе за цыкл п'ес для клавесіна. Творы П.Хэрэна гучалі на Бахаўскім міжнародным фестывалі ў Люнэбургу, на сусветнай выставе EXPO-2000, у серыі канцэртаў А.Шёнберг+, што адбываліся ў Дзяржаўным оперным тэатрыБаварыі
У 1993 годзе П.Хэрэн атрымаў пасаду кантара і арганіста ў касцёле св.Марыі Магдалены ў г.Марнэ (зямля Schleswig-Holstein, Германія)

У ПРАГРАМЕ: ДЗ.БУКСТЭХУДЭ, ДЖ.ФРЭСКАБАЛЬДЗІ, УЛАСНЫЯ КАМПАЗІЦЫІ